Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара «не вораг рускаму народу».

Пра гэта ён заявіў на 21-й сустрэчы з кіраўнікамі мясцовых адміністрацый у прэзідэнцкім комплексе ў Анкары, паведамляе агенцтва Anadolu.

«Мы не ворагі Расіі і рускага народа. У перыяд, калі іншыя ўводзілі санкцыі супраць Расіі, мы гэтага не зрабілі», — заявіў Эрдаган.

Па словах кіраўніка турэцкай дзяржавы, Расія не зразумела Турцыю. «Расія страціла такога сябра, як Турцыя. Калі гаворка ідзе аб нашай незалежнасці, мы не станем патураць чыім-небудзь капрызам», — падкрэсліў Эрдаган.

Ён заявіў, што Турцыя — гэта моцная краіна: «Мы закапаем у ямах тых, хто выкапаў iх. З дазволу і блаславення Алаха мы пераможам».

Нагадаем, у лістападзе Турцыя збіла расейскі бамбавік Су-24, задзейнічаны ў ваеннай аперацыі ў Сірыі, які, па сцвярджэннях Анкары, парушыў паветраную прастору краіны. Пасля інцыдэнту адносіны краін пагоршыліся: у адказ РФ увяла санкцыі на турэцкія прадукты харчавання і тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0