Першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч адказаў на прэс-канферэнцыі на пытанне пра рэдкае выкарыстанне беларускай мовы ў судовых працэсах:

«Беларуская мова найбольш не запатрабаваная бакамі. Таму часцей працэсы ідуць на рускай мове. Асабіста для мяне беларуская мова — гэта мова Якуба Коласа і Янкі Купалы. Я зараз дачытваю кнігу Алега Лойкі «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае». Мне не хочацца гаварыць аб абставінах злачынстваў на беларускай мове. Не таму мяне маці вучыла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0