Яго ўсталявалі ля Палацу культуры і спорту чыгуначнікаў.

Гэты таварны паравоз сэрыі «Э» быў пабудаваны ў 1953 г. і некалькі дзесяцігодзьдзяў эксплуатаваўся на чыгунцы ў СССР.

А наогул упершыню паравозы сэрыі «Э» былі сканструяваныя ў 1912 г., у БССР зьявіліся ў 1934 г. і выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў.

У нашай краіне помнікі паравозам стаяць у Воршы, Жлобіне, Гомелі, на тэрыторыі лякаматыўнага дэпо «Маладэчна», на станцыі Калінкавічы, у Магілёве.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0