Ніжняя палата нямецкага парламента падтрымала ўзмацненне жорсткасці міграцыйнага заканадаўства краіны, якога дамагалася канцлер Ангела Меркель.

429 дэпутатаў Бундэстагу прагаласавалі за прыняцце пакета законапраектаў, 147 — супраць.

Згодна з ухваленымі нормамі, заяўкі пэўнай групы мігрантаў будуць разглядацца ў паскораным рэжыме. Гэта тычыцца тых, хто прыбыў з краін, якія ў Германіі лічацца «бяспечнымі».

Мігранты з такіх краін будуць размяшчацца ў спецыяльных установах. Яны не змогуць самі выбіраць месца жыхарства ў ФРГ.

Таксама ў новых нормах прапісаныя змены для мігрантаў, якія не з'яўляюцца бежанцамі, але не падлягаюць вяртанню на радзіму ў сувязі з пагрозай пакарання ці катаванняў.

Такія мігранты змогуць выклікаць свае сям'і ў Германію толькі праз два гады. Звычайна ім даецца гадавы дазвол на жыхарства, які потым працягваюць.

Паскорыцца ў тым ліку працэс выправаджэння тых мігрантаў, якія не маюць права на атрыманне прытулку, і асуджаных замежнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?