У Ляхавіцкім раёне 25 лютага праваліўся пад лёд і патануў 47-гадовы мужчына.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 8.20 у раённы аддзел па НС паступіла паведамленне, што ў раёне вёскі Набярэжная ў рацэ Шчара тоне рыбак.

Ратавальнікі, якія прыбылі да месца здарэння ў лічаныя хвіліны, знайшлі ў палонцы ў 20 метрах ад берага мужчыну. Работнікі МНС вынялі яго з вады пры дапамозе штурмавой лесвіцы і выратавальнай вяроўкі. Рыбак быў без прыкмет жыцця.

Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі брыгады хуткай дапамогі канстатавалі яго смерць.

Мужчына пражываў у вёсцы Набярэжная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?