Па выніках праведзенага 25 лютага ў Мінску пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы падпісаны пакет пастаноў, дэкрэтаў і рэзалюцый.

На парадку дня былі «ключавыя аспекты расійска-беларускага супрацоўніцтва, у тым ліку аднаўленне ўстойлівага эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы, далейшая гарманізацыя нарматыўнага рэгулявання ў прамысловасці, валютна-фінансавай сферы і сектары паслуг дзвюх краін», паведамляе прэс-служба Крамля.

Па выніках пасяджэння 25 лютага прыняты пакет дакументаў:

— пастановы «Аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў 2015 годзе», «Аб прысуджэнні прэмій СД у галіне літаратуры і мастацтва за 2015—2016 гады», «Аб выкананні Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні СД на 2014—2015 гады і Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні СД на 2016—2017 гады»,»Аб планаванні прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», «Аб справаздачы савета міністраў СД аб выкананні бюджэту СД за 2014 год», «Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя пастановы ВДС СД па пытаннях правядзення антыкарупцыйнай экспертызы праектаў прававых актаў СД», «Аб асноўных пытаннях да пасяджэнняў ВДС СД на 2016 год», «Аб Дзяржаўным сакратары СД»;

— дэкрэты «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дэкрэт ВДС СД «Аб бюджэце СД на 2015 год», «Аб бюджэце СД на 2016 год»;

— рэзалюцыі «Аб выкананні Плана мерапрыемстваў СД на 2014—2015 гады, прысвечаных 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Аб ходзе выканання рашэнняў ВДС СД», «Аб ходзе выканання прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця СД на сярэднетэрміновую перспектыву (2014—2017 гады)».

Кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Расіі Уладзімір Пуцін зрабілі заявы для прэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?