Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прадставіць Лэдзі Гагу на цырымоніі «Оскар», якая пройдзе ў Галівудзе ў гэтыя выходныя. Пра гэта паведамляе ABC News са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Ён распавёў, што спявачка выступіць і выканае песню Til It Happens to You з фільма «Зона палявання», прысвечанага сэксуальнаму гвалту. Як адзначае тэлеканал, Байдэн быў заўзятым прыхільнікам кампаніі «Гэта пра нас», накіраванай на барацьбу з сэксуальным гвалтам ва ўніверсітэтах.

У 2013 годзе першая лэдзі ЗША Мішэль Абама прыняла ўдзел у цырымоніі «Оскар»: яна павіншавала «Аперацыю «Арго», які перамог у намінацыі «Найлепшы фільм года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?