Малады навуковец з Расіі Яўген Гранін, які працуе ў Томскім дзяржуніверсітэце сістэм кіравання і радыёэлектронікі, заявіў, што першы эпізод фільма «Зорныя войны» Джорджа Лукаса (1977) на 96% капіюе савецкую карціну «Кашчэй Бессмяротны» Аляксандра Роў (1944).

kino-teatr.ru

kino-teatr.ru

Даследаванне аспірант правёў з дапамогай адмысловай праграмы антыплагіяту, распрацаванай навукоўцамі універсітэта.

Гаворка ідзе пра запазычанні сюжэту і персанажаў. Яўген Гранін адзначыў, што ў шматлікіх персанажаў фільмаў падобныя сацыяльныя ролі, сацыяльнае ўзаемадзеянне, а таксама звярнуў увагу на развіццё сацыяльнага асяроддзя двух твораў. Такім чынам, аспірант прыйшоў да высновы, што стваральнікі «Зорных войнаў» унеслі мінімальны ўклад у распрацоўку арыгінальных ліній сюжэту фантастычнай кінаэпапеі. Навуковец прывёў падабенства Люка Скайуокера і Мікіты Кажамякі, іх каханых Леі Арганы і Мар'і Марэўны, якіх спачатку выкрадаюць, а затым вызваляюць, магістра Ёды і Дзядка-сам-з-палец-барада-сем-вёрст, які перадае галоўнаму герою сілу.

hero.wikia.com

hero.wikia.com

Многія калегі Яўгена Граніна адзначылі, што з дапамогай яго праграмы можна параўноўваць не фармулёўкі фраз, а менавіта падабенства персанажаў і асобных сюжэтных ліній. Таму больш правільна сказаць, што гаворка ідзе не пра плагіят, а пра запазычанні і супадзенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?