У пятніцу 26 лютага ў нясвіжскім касцёле Божага Цела ў 11 гадзін адбудзецца Імша з нагоды 400-й гадавіны смерці перакананага хрысціяніна, военачальніка і палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі».

wikimedia.org

wikimedia.org

Мікалай Крыштаф перайшоў у каталіцтва з кальвінізму, вучыўся ў Еўропе, ваяваў — у асноўным супраць Масковіі, быў паранены падчас вызвалення Полацка ад маскоўскай акупацыі. Падтрымаў Берасцейскую ўнію.

«Сіротка» фундаваў будаўніцтва касцёлаў, навучальных устаноў, здзейсніў пілігрымку ў Святую Зямлю, падчас якой напісаў вельмі цікавы дзённік. Па ягонай ініцыятыве і за ягоны кошт была складзеная першая дакладная геаграфічная мапа Вялікага Княства.

Патрыёт Вялікага Княства крытыкаваў Люблінскую ўнію з Польшчай, выступаў за вяртанне ў склад ВКЛ Падляшша, Кіеўшчыны, Валыні. Быў супраць намінацыі свайго брата Юрыя на пасаду кракаўскага біскупа, каб біскупам у Вільні не прызначылі паляка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?