Trubuna.com пагутарыла з футбалістамі ФК «Тарпеда-БелАЗ» Арцёмам Чалядзінскім і Аляксеем Панкаўцом, якіх таксама закранула павышэнне тарыфаў на ЖКГ

«Мяне ва ўсёй гэтай гісторыі азадачыла іншае, — адзначае Аляксей Панкавец.

— У Беларусі чамусьці падымаюць тарыфы, калі людзі пачынаюць бяднець.

Чаму гэта было не зрабіць, калі павышаліся заробкі і народ сябе адчуваў упэўнена? Ніхто б так хваравіта новаўвядзенне не ўспрыняў. Калі ў дзяржавы няма грошай, яна хоча закрыць дзіркі за кошт народа. І гэта мацней за ўсё б'е па звычайным чалавеку, бо спартсмены з большага могуць сабе дазволіць гэтую камуналку аплаціць. Пры гэтым беларусы паслухмяныя людзі. Атрымалі паперу — аплацілі. А ўжо потым пачынаюць думаць, як пражыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0