Сёння на пазачарговым кангрэсе ФІФА ў Цюрыху пройдуць выбары новага прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола.

Швейцарац Інфанціна добра пазнавальны, менавіта ён праводзіць лёсаванні еўракубкаў, фота uefa.com

Швейцарац Інфанціна добра пазнавальны, менавіта ён праводзіць лёсаванні еўракубкаў, фота uefa.com

У іх возьмуць удзел пяць кандыдатаў: прынц Іарданіі Алі бін Аль-Хусейн, генеральны сакратар УЕФА Джані Інфанціна, прэзідэнт Азіяцкай канфедэрацыі футбола шэйх Салман бін Ібрагім Аль-Халіфа, былы намеснік генеральнага сакратара ФІФА Жэром Шампань і паўднёваафрыканец Токіа Севале.

Новы прэзідэнт ФІФА будзе абраны на 4-гадовы тэрмін. Галасаванне будзе таемным, пры гэтым кожная з 209 нацыянальных асацыяцый валодае адным голасам.

Для перамогі ў першым туры кандыдату неабходна набраць 2/3 галасоў, у другім — больш за 50% галасоў.

Нагадаем, ранейшы прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр адхілены ад футбольнай дзейнасці на 6 гадоў з-за карупцыйнага скандалу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?