Барыс Хамайда

Віцебскі распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда аштрафаваны на 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў). Адміністратыўная камісія Чыгуначнага раёна Віцебска прызнала яго вінаватым у парушэнні правілаў гандлю друкаванымі выданнямі — распаўсюджванні недзяржаўных газет і часопісаў «у неўстаноўленым месцы».

14 красавіка Б.Хамайду каля «сіняга дома» затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У Чыгуначным РАУСе ў яго канфіскавалі некалькі асобнікаў газет «Наша ніва» і «Народная воля». На пасяджэнне адміністратыўнай камісіі ён прыйсці не здолеў, бо быў хворы, аб чым паведаміў участковаму міліцыянеру. Пастанову аб вынясенні штрафу вынеслі без ягонай прысутнасці.

Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0