Надвор'е11

Зіма скончыцца адносна камфортна, а каляндарная вясна пачнецца са складаных умоваў надвор'я

Reuters.com

Да канца лютага захаваецца спакойнае і цёплае надвор'е. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 4—6 градусаў вышэй за норму, такое надвор'е характэрная для канца сакавіка.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У выходныя надвор'е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты.

У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе невялікі снег. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 -7°С, днём 0, + 6°С.

У нядзелю, 28 лютага, ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны з дажджом. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -2 —7°С, па ўсходзе месцамі да -10°С, днём 0 — + 5°С.

У сталіцы будзе воблачна з праясненнямі. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 3-8 м/с. Тэмпература ўначы ў суботу -2 -4, днём +2 — +4. У нядзелю тэмпература ноччу -4 — -6, днём +1 —+3.

У панядзелак тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці паніжанага атмасфернага ціску і франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі будзе ісці мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы -5 — + 2°С, днём 0 — +6°С.

Каляндарная вясна пачнецца з непагадзі — паўднёвы цыклон прынясе ў нашу краіну складаныя ўмовы надвор'я.

Будуць ісці працяглыя ападкі — мокры снег і дождж. Месцамі наліпанне мокрага снегу, галалёдзіца.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць