Уладам Германіі невядома пра месцазнаходжанне па меншай меры 130 тысяч зарэгістраваных у краіне мігрантаў.
Такую інфармацыю распаўсюдзіла міністэрства ўнутраных спраў краіны.
З больш чым мільёна бежанцаў, зарэгістраваных у Германіі ў 2015 годзе, 13% не з'явіліся ў тых цэнтрах прыёму мігрантаў, куды былі накіраваныя. Акрамя таго, кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы Германіі Франк-Юрген Вайз заявіў напярэдадні, што ў краіне знаходзіцца каля 400 тысяч чалавек, асобы якіх невядомыя ўладам.
Раней ніжняя палата нямецкага парламента падтрымала ўзмацненне жорсткасці міграцыйнага заканадаўства краіны.