Гэта гісторыя пачалася ў студзені. Тады інтэрнэт абляцеў кранальны здымак 5-гадовага хлопчыка з Афганістана Муртазы Ахмадзі, які змайстраваў майку свайго куміра Ліянэля Месі з поліэтыленавага пакета.

Бацька хлопца тлумачыў, што сям’я жыве вельмі бедна і яны нават не ў стане набыць сыну сапраўдную футболку.

Гэты фотаздымак быў моцна раскручаны на асноўных спартыўных сайтах. Фактычна пачалася цэлая кампанія, каб падараваць малому сапраўдную майку аргенцінскага футбаліста. У выніку атрымалася выйсці на Месі і ён адразу падтрымаў ініцыятыву.

Учора Муртаза Ахмедзі атрымаў сапраўдную футболку ад свайго куміра.

«Я люблю Месі, а на маёй майцы сказана, што Месі любіць мяне», — адзначыў хлопчык. Мабыць, учора ў свеце не было больш шчаслівага чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?