19 лютага 2016 года была падпісана дамова паміж кусташам айцоў капуцынаў у Беларусі а. Алегам Шэндам і арцыбіскупам віленскім Гінтарасам Грушасам, згодна з якой ад 13 сакавіка 2016 года капуцыны Беларускай Кустодыі распачынаюць душпастырскую паслугу ў парафіі св. Барталамея ў Вільні, паведамляе kapucyny.by.

Адрас парафіі: Касцёл Святога Барталамея, вуліца Ужупё, 17a.

Сёння Вільня налічвае больш за 20 парафій, у большасці з якіх паралельна ўжываецца польская і літоўская мовы. Біскуп Гінтарас Грушас жадае, каб капуцыны заняліся пастырствам менавіта сярод беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0