«Калі б мне давалі адзін еўра кожны раз, калі чую пытанне «а чаму беларуская мова?», я была б еўравай мільянеркай, — пажартавала Анхела Эспіноса Руіс у сябе ў фэйсбуку. — Але калі б давалі за пытанне «а расейскую ты ведаеш?», была б мільянеркай у беларускіх рублях, мінімум. Гэта мяне хвалюе», — іранізуе яна.

Анхела Эспіноса Руіс — іспанка, якая вывучыла беларускую мову. Ды так, што піша на ёй вершы і прозу. Яна прапанавала для публікацыі ў «Нашай Ніве» сваё новае апавяданне. Дарэчы, гэтымі днямі яна прыехала ў Беларусь.

Чытайце яшчэ: Анхела Эспіноса Руіс: З паездкі ў Беларусь я вярнулася зусім іншым чалавекам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0