Папа Францішак прыняў сёння генеральнага дырэктара і сузаснавальніка Instagram Кевіна Сістрома. Сустрэча, на якой абмяркоўвалася аб'яднаўчая сіла фота- і відэавыяў, адбылася ў Апостальскім палацы ў Ватыкане.

@newsva

@newsva

Як напісаў Сістром на сваёй старонцы, «з папам Францішкам мы размаўлялі пра выявы як інструмент аб'яднання людзей розных культур і моў». «Гэтая сустрэча стала незабыўнай ў маім жыцці», — указаў ён.

Пантыфік атрымаў у дар кнігу з падборкай найлепшых фотаздымкаў, апублікаваных у Instagram ва ўсім свеце. У Ватыкана, які актыўна выкарыстоўвае сродкі сучаснай камунікацыі, у гэтай сацыяльнай сетцы ёсць уласная старонка instagram.com/newsva.

Раней Францішак сустракаўся з генеральным дырэктарам Apple Цімам Кукам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?