Генеральны сакратар УЕФА Джані Інфанціна абраны новым прэзідэнтам футбольнай сусветнай арганізацыі — ФІФА.
У другім туры выбараў, што прайшлі ў Цюрыху, ён атрымаў 115 галасоў, за шэйха Салмана з Бахрэйна — 88 галасоў, за прынца Алі (Іарданія) — 4, Жэром Шампань — 0.
Джані Інфанціна з Швейцарыі 45 гадоў, ён генеральны сакратар УЕФА, член камітэта ФІФА па рэформах.
Нагадаем, ранейшы прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр адхілены ад футбольнай дзейнасці на 6 гадоў з-за карупцыйнага скандалу.