Запланаваная на 17 красавіка сустрэча лідэра «Руху за Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Пінска пройдзе на вуліцах горада.

Мясцовыя актывісты Руху, якія яе рыхтуюць, спрабавалі зняць залу ў гарадскім Доме культуры, аднак менавіта ў той дзень яна будзе занятая. Высветлілася, што будуць занятыя падчас прыезду Мілінкевіча і іншыя вялікія залы ў горадзе.

Калі пінчукі звярнуліся па дапамогу ў выканкам, то ім адказалі, што не даюць дазволы на сустрэчы з прыватнымі асобамі. Тым больш заяўнікі не гарантуюць кампенсацыю выдаткаў на працу міліцыі і медыкаў падчас сустрэчы, - адзначылі чыноўнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?