У Мінску ДАІ пераследавала KIA, які ехаў на голых пярэдніх дысках. Пра дзіўнае аўто праваахоўнікам паведамілі мінакі.

П'янага кіроўцу KIA дагналі каля крамы «Акадэмкніга». Як паведамілі ў прэс-службе ДАІ Савецкага раёна, кіроўца быў неадэкватны: «За што вы мяне затрымліваеце, я еду дамоў», паведамляе Onliner.by.

За стырном аказаўся жыхар Мінска 1980 года нараджэння. У яго крыві было 1,7 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0