27.02.2016 / 22:02

Памёр Леў Бялевіч — сябра падпольнага Саюза беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГа 15

У Пецярбургу памёр Леў Бялевіч, колішні сябар глыбоцкай суполкі Саюза беларускіх патрыётаў — арганізацыі моладзі, якая мела на мэце пашырэнне беларускай культуры і ідэі незалежнасці Беларусі.

За ўдзел у незалежніцкім руху Леў Бялевіч правёў каля дзесяці год у ГУЛАГу, але да сівой старасці застаўся патрыётам Беларусі.

Бялевіч адыйшоў у лепшы свет яшчэ ў снежні. Пра яго смерць мы даведаліся толькі цяпер ад Антона Фурса, ягонага паплечніка па СБП.

«Калі ў паваенны час нас было вельмі мала, то цяпер тысячы юнакоў і дзяўчат сьмела ідуць пад бел-чырвона-белым сьцягам, баронячы волю і незалежнасьць нашай краіны. Я веру, перамога будзе на іх баку», — казаў Бялевіч у інтэрв'ю Радыё Свабода ў 2006 годзе.

Цяпер засталося ў жывых пяцёра сябраў Саюза беларускіх патрыётаў.

0
Cliche committee / Адказаць
27.02.2016 / 22:07
Слава Герою!Вечная памяць.
0
Сябар / Адказаць
27.02.2016 / 23:08
Сення пайшоў з жыцця і мой дзед( гэта той чалавек які жыў вольнай Беларусяй, і марыў пажыць хоць адзін дзень не УЛУК рэжыме!) Цале на жаль...
0
уражаны / Адказаць
27.02.2016 / 23:34
Паслухалі ўспаміны. Сапраўдны Беларус- так сціпла аб усім, што давялося перажыць! Вялікая Павага такім мужным сапраўдным людзям, што не адракліся ад сваіх каштоўнасцяў і прынцыпаў, не зламаліся!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру