Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў папрасіў не праводзіць мітынгаў і іншых акцый за падаўжэнне яго паўнамоцтваў.

«З'явіліся прапановы правесці мітынгі і іншыя акцыі з патрабаваннем застацца ва ўладзе, — напісаў Кадыраў у сваім «Інстаграме». — Вядома, я рады такой народнай падтрымцы, але не патрэбныя ніякія мітынгі. Не для гэтага я выказаў сваё меркаванне».

Кіраўнік Чачні таксама напісаў, што не чапляецца за ўладу, а дзеля захавання стабільнасці і міру «гатовы працаваць хоць чорнарабочым».

У суботу Кадыраў заявіў у эфіры тэлеканала НТВ, што яго час на пасадзе кіраўніка рэгіёну прайшоў. «З задавальненнем», — адказаў Кадыраў на пытанне карэспандэнта, ці хоча ён пакінуць пасаду кіраўніка Чачні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?