У Гомелі — флікерны бум. Святлоадбівальнікі сталі папулярным упрыгожаньнем для чатырохногіх гадаванцаў. Уладальнікі сабак выкарыстоўваюць на ашыйніках павязкі і невялікія значкі. Пры гэтым Дзяржаўтаінспекцыя не абавязвае, а толькі рэкамэндуе выгульваць сабак з флікерамі для іх жа бясьпекі. Бо часам дамашнія любімцы выскокваюць на дарожную частку. Дарэчы, святлоадбівальныя элемэнты для жывёлін выкарыстоўваюць і ў іншых краінах Эўропы, а ў Арабскіх Эміратах у ласінах з такіх матэрыялаў ходзяць нават вярблюды.
Флікеры — сабакам 5
У Гомелі — флікерны бум. Святлоадбівальнікі сталі папулярным упрыгожаньнем для чатырохногіх гадаванцаў. Пры гэтым Дзяржаўтаінспекцыя не абавязвае, а толькі рэкамэндуе выгульваць сабак з флікерамі для іх жа бясьпекі.