Пасля мітынгу ў падтрымку прдпрымальнікаў, які прайшоў сёння ў Мінску, Анатоля Лябедзьку спрабавалі затрымаць супрацоўнікі ДАІ. Пра гэта лідар АГП паведаміў у сваім фэйсбуку.
Па словах Лябедзькі, даішнікі пачалі з ПДД, потым без дазволу палезлі ў багажнік і салон. Настойліва патрабавалі паехаць разам з імі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Палітык не пагаджаўся.
У выніку Лябедзьку адпусцілі, спробаў завезці ў РУУС сілай не было.