У Багдадзе на рынку ў населеным пераважна шыітамі раёне ўзарваліся дзве бомбы. Пакуль не ясна, хто стаіць за гэтым нападам.

Паліцыя і дактары паведамляюць пра 24 забітых і больш за 60 параненых.

Паведамляецца, што бомбы былі ўзарваныя смяротнікамі.

Хоць ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэтыя выбухі, баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ужо не раз у мінулым здзяйснялі выбухі ў шыіцкіх раёнах Багдада і іншых гарадоў Ірака.

Раней сёння баевікі ІД здзейснілі напад у адным з прыгарадаў Багдада. Напад адбыўся блізу размяшчэння войскаў у прыгарадзе Абу-Грэйб.

Трое баевікоў у начыненых выбухоўкай аўтамабілях падарвалі сябе, пасля чаго іншыя баевікі адкрылі агонь па пазіцыях вайскоўцаў. 13 вайскоўцаў і паліцыянтаў загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?