У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» пацярпелі 13-ю паразу і 4-ю запар. Сёння мінчукі прайгралі ў гасцях чэшскаму «Німбурку» з лікам 61:75.

У «Цмокаў» — 6 перамогаў і 13 паразаў і 13-е месца ў турніры (усяго гуляе 16 клубаў).

5 сакавіка ў Мінску — гульня з «Астаной», якая займае 14-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0