Удзел бяруць: Ілля Сін, Вольга Гапеева, Пятро Васючэнка, Віктар Жыбуль, Серж Мінскевіч, Міхаіл Галдзянкоў, Зміцер Вішнёў, Алесь Туровіч, Юрась Барысевіч, Арцём Кавалеўскі.
1 сакавіка — Міжсусветны дзень Бум-бам-літа. Традыцыйнае бумбамлітаўскае свята мусіць абудзіць не толькі змерзлых птушак і вусякоў. З надыходам вясны павінны адагрэцца літаратурныя галасы. Лёгкія напампуюцца свежым паветрам — пальецца, і загрукоча над беларускімі прашпектамі паэзія нашых няўміручых постмадэрністаў. Менавіта ў гэты веснавы вечар бумбамлітаўцы абяцаюць акцыю, падчас якой чытачы даведаюцца «Дзе ж цяпер начуе легендарны Тазік? Ці ён даўно пачывае ў Афрыцы і грае разам з тамтамамі?»
X