Сёння ў Гродзенскім заапарку новы яго жыхар — сямімесячны лапундэр — выбраў сабе імя. У дзень уручэння прызоў Амерыканскай кінаакадэміі ён вырашыў называцца Оскарам.

З пытаннем, як назваць малпачку, кіраўніцтва заапарка звярнулася да гродзенцаў і гасцей горада. На працягу некалькіх дзён усе ахвотныя пакідалі свае варыянты імёнаў у спецыяльнай скрыні: сёння лапундэру заставалася толькі выцягнуць упадабаную паперку.
«Усяго ж гродзенцы прадставілі больш за 200 варыянтаў імёнаў. Некаторыя пісалі новаму жыхару заапарка цэлыя лісты», — распавялі ў Гродзенскім заалагічным парку. Там адзначылі, што з аўтарам імя неўзабаве звяжуцца і ўзнагародзяць яго бясплатным наведваннем заапарка і фотасесіяй з падапечным.
«Расце малы добра. Асвойваецца на новым месцы. Вельмі палюбіў арэхі і цукеркі. З задавальненнем есць бананы і мандарыны, але не адмаўляецца ад беларускіх яблыкаў, морквы і тварагу», — расказваюць супрацоўнікі заапарка. Дарэчы, з любімых ласункаў новага жыхара ў кафэ заапарка зрабілі спецыяльны дэсерт, які назвалі пачастункам ад Оскара. Паспытаць яго можна ўжо з сённяшняга дня.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары