29.02.2016 / 17:57

Віталь Гуркоў: «Сітуацыя з канцэртам Brutto вельмі неадназначная» 16

Лідар гурту Brutto Сяргей Міхалок размясціў у сеціве відэазварот, у якім распавядае пра размову з чыноўнікамі наконт канцэрта ў Мінску.

Нагадаем, што раней спявак заявіў пра пачатак сацыяльнага эксперыменту. Ён прапанаваў зладзіць канцэрт у Мінску ў любы час і дзень, а грошы, які будуць атрыманыя з канцэрта, гурт аддасць на дабрачыннасць. Такім чынам ён прапануе дзяржаве абвергнуць чуткі пра чорныя спісы ў Беларусі.

У відэа спявак сцвярджае, што Мінгарвыканкам ужо даўно чакае Brutto ў Мінску. Але ці ўсё ідзе, як запланавана? Мы звярнуліся па каментар да Віталя Гуркова — аднаго з вакалістаў Brutto і шматразовага чэмпіёна свету па муай-тай.

«Сітуацыя вельмі неадназначная, насамрэч. Так, былі перамовы, былі сустрэчы. Праводзілася праверка па розных інстанцыях. Але складаецца ўражанне, што яны шукаюць, на каго перакласці адказнасць за наш канцэрт у Мінску. Я вельмі спадзяюся і веру, што гэта абсалютна магчыма. Але працэс зацягваецца».

Мікіта Недаверкаў

0
Турнічок / Адказаць
29.02.2016 / 18:06
Пляцовак з турнікамі ў горадзе хапае. Дык хай там выступаюць ад узыхода сонца і да захода.
0
Панчер / Адказаць
29.02.2016 / 18:14
Почему столько хайпа вокруг этой гоп-рок группы ??
0
гонза / Адказаць
29.02.2016 / 18:44
недаверкава сёння прарвала. і гуркову пазваніў, і інсту кур'яна чэкнуў. паадбіраў усе шылавы нішы. малацца.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру