Магілёўскі абласны суд прызначыў на 14 сакавіка разгляд справы бабруйчаніна Сяргея Молнара і яшчэ 29 чалавек, якія абвінавачваюцца ў стварэнні і ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.
Як паведаміў прадстаўнік Магілёўскага абласнога суда Эдуард Фядотаў, судовыя пасяджэнні будуць праходзіць у закрытым рэжыме на тэрыторыі турмы № 4 у Магілёве.
Акрамя стварэння і ўдзелу ў злачыннай арганізацыі, Молнар і саўдзельнікі ў злачынствах абвінавачваюцца ў разбоях, вымагальніцтве, махлярстве, выкраданні чалавека, наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці. Яны былі затрыманыя ў сярэдзіне 2015 года.
Суду трэба разгледзець больш за 100 тамоў крымінальнай справы.