29.02.2016 / 18:37

Расія забараніла імпарт ліберыйскіх прадуктаў праз Беларусь 7

Расія з 1 сакавіка спыняе імпарт расліннай прадукцыі з Ліберыі праз Беларусь.

У Рассельгаснаглядзе падазраюць, што сертыфікаты на гэтую прадукцыю могуць быць падробленымі, а паходжанне самой прадукцыі — з краін, на якія распаўсюджваецца расійскае эмбарга.

Агенцтва ТАСС паведамляе, што будуць спыненыя таксама пастаўкі з Кеніі і Індыі. Іншыя інфармацыйныя агенцтвы перадаюць, што рашэнне адносна імпарту прадуктаў з Індыі і Кеніі праз Беларусь пакуль не прынятае, але абмяркоўваецца.

Як заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, яго ведамства лічыць, што сертыфікаты могуць падрабляцца ў Нідэрландах.

«У Нідэрландах, мабыць, ідзе падробка сертыфікацыі, таму што гэта ідзе праз Нідэрланды», — цытуе яго словы агенцтва.

0
А я не масцкаль / Адказаць
29.02.2016 / 18:51
ЛiберыяНеВаш.
0
Русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-Туркаьандэравец. / Адказаць
29.02.2016 / 19:36
іх пальмавы "сыр" самы лепшы у свеце
0
Заходні Беларус / Адказаць
29.02.2016 / 20:34
конечно пресечь, принимать беларуское только через Либерию
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру