29.02.2016 / 19:30

Малады мінчук зарабіў на даверлівасці знаёмых каля мільярда рублёў 13

Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Савецкага РУУС Аліна Варапаева-Ланская.

Сваім знаёмым хлопец распавядаў, што з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам і актыўна развівае бізнэс па продажы мабільных тэлефонаў, аднак для старту яму не хапае грошай. Пазычыўшы такім чынам добрую суму, ён набыў аўтамабіль, затым выгадна перапрадаў яго. Пазней малады чалавек вырашыў заняцца «сур'ёзным бізнэсам» і стаў займаць больш буйныя сумы, прадстаўляючыся людзям як «Жора».

«Для прэзентабельнасці махляр браў у пракат элітныя аўтамабілі. Прыязджаючы на сустрэчы да будучых партнёраў, ён казаў, што машыны, набытыя ў Расіі, абыдуцца ў некалькі разоў танней. Дарэчы, адзін з пракатных аўтамабіляў ён разбіў», — сказала Аліна Варапаева-Ланская.

Укладчыкі, разлічваючы на хуткі прыбытак, аддавалі ашуканцу грошы на закупку неіснуючага тавару. Аператыўнікі выявілі, што падазраваны ашуканскім шляхам завалодаў каля 1 млрд рублёў. Незаконны прыбытак выдаткоўваў на адпачынак за мяжой, дарагія рэстараны і клубы.

У дачыненні да зламысніка распачата некалькі крымінальных спраў за махлярства. На яго рахунку было больш за 20 эпізодаў. Высвятляецца яго дачыненне да іншых фактаў ашуканскіх дзеянняў.

Міліцыя просіць грамадзян, якія пазналі мужчыну на фота або пацярпелых ад яго дзеянняў, звяртацца ў Савецкае РУУС асабіста (зав. Я.Коласа, 3) ці па тэлефонах: 8-017-292-94-52, 8-029-166-24-08.

0
На лабутенах / Адказаць
29.02.2016 / 19:37
Симпатичный. Я бы ему дала...
0
ромик / Адказаць
29.02.2016 / 19:51
Ну молодец, что тут скажешь. Лохи.
0
ales' / Адказаць
29.02.2016 / 20:02
няўжо яшче магчыма знайсці " лахоў " якія у дзяцінстве не чыталі казку пра бураціну !
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру