Адвакат былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча Віталь Сярдзюк заявіў, што ў яго кліента ёсць жаданне вярнуцца ў краіну «і для гэтага будуць рабіцца прававыя крокі». Пра гэта Сярдзюк паведаміў у інтэрв'ю выданню «Галоўкам», апублікаваным у аўторак.

ria.ru

ria.ru

«У яго ёсць намер вярнуцца ва Украіну, і для гэтага будуць рабіцца прававыя крокі. Януковіч з сябе паўнамоцтваў прэзідэнта не складаў і не самаўхіляецца ад кіраўніцтва краінай», - адзначыў адвакат.

Пры гэтым, паводле слоў Сердзюка, Януковіч не ўхіляецца ад сустрэч з прадстаўнікамі праваахоўных органаў Украіны, што вядуць расследаванне па распачатых у дачыненні да былога прэзідэнта справах, а, наадварот, «выказаў сваю рашучую гатоўнасць удзельнічаць у следчых дзеяннях».

Аднак, як сцвярджае адвакат, намеры яго кліента не сустракаюць разумення ў работнікаў сілавых структур. «Фактычна гэта кліент ужо даўно шукае следчых па сваіх справах», — адзначыў Сярдзюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0