Мінскія ўнівермагі правядуць дні зніжак напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Гандлёвы дом «На Нямізе» прадаставіць зніжку 20% на ўсе нехарчовыя тавары і 5% — на харчовыя 2 і 6 сакавіка. «Шчодры Дзень» са зніжкай 20% пройдзе ў ГУМе 3 сакавіка. Універмаг«Беларусь» 5 сакавіка парадуе пакупнікоў зніжкай 20% на ўсе нехарчовыя тавары. У «Кірмашы» 5-працэнтная зніжка будзе дзейнічаць 2 сакавіка.

Эканамічныя пакупкі, у тым ліку з атрыманнем падарунка, можна зрабіць у фірменных магазінах і секцыях. Так, па 4 сакавіка ў ГЦ «Карона» са зніжкай 10% прапануюць набыць прадукцыю Аршанскага льнокамбіната. Тыя, хто 5 сакавіка ў фірменным магазіне цэнтра «Сталіца» набудзе тавары льнокамбіната на суму ад 200 тысяч рублёў, атрымаюць у падарунак ручнік.

Па 15 сакавіка ў гандлёвых арганізацыях сталіцы на 15% зніжаны цэны на калекцыю «Восень-зіма» прадпрыемства «Рамгіль-Тэкс». Да канца сакавіка ў магазіне «Свет касметыкі» пры куплі прадукцыі ЗАТ «Вітэкс» на суму звыш Br250 тыс. у падарунак можна атрымаць дысконтную картку. Таксама да 31 сакавіка ў фірменных магазінах «Марка» на 40% зніжаны цэны на зімовы абутак, на 20% — на дэмісезонны, а таксама на ўсе скургалантарэйныя вырабы вытворчасці «Вітма».

Дні зніжак будуць праходзіць у мінскіх універмагах на працягу ўсяго сакавіка. Так, гандлёвы дом «На Нямізе» прадаставіць пакупнікам 20-працэнтную зніжку на ўсе нехарчовыя тавары таксама 12, 19 і 23 сакавіка, універмаг «Беларусь» — 15 і 25 сакавіка, ГУМ — 17 і 31 сакавіка. Набыць тавар танней на 17% мінчане і госці сталіцы змогуць 12 сакавіка ў ЦУМе. Зніжку 15% падорыць пакупнікам «Кірмаш» 9, 16, 23 і 30 сакавіка, магазін «1000 дробязей» — 3, 10 і 24 сакавіка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?