Камітэт дзяржбяспекі не каментуе інфармацыю пра затрыманні ў мазырскім ТАА «Лотас».

«У мяне няма інфармацыі. Наша праца складае дзяржаўную тайну», — заявіў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

«У вытворчасці абласнога ўпраўлення Следчага камітэта такой крымінальнай справы няма», — адзначыла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Разам з тым жыхары Мазыра актыўна абмяркоўваюць затрыманні кіраўнікоў буйнога прадпрыемства. «Бралі будынак людзі ў масках, як у кіно. Выносілі тэхніку, камп'ютары», — паведаміў жыхар Мазыра, які пажадаў застацца неназваным.

У «Лотасе» не каментуюць сітуацыю, адсылаючы за падрабязнасцямі ў цэнтральны апарат КДБ. Вядома, што ўжо прызначаны выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара. Да 29 лютага рахункі прадпрыемства былі арыштаваныя, у апошні дзень зімы арышт быў зняты, і супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі зарплаты.

Раней у Мазырскі райвыканкам паступалі скаргі ад работнікаў прадпрыемства на затрымку заробкаў.

Асноўнымі відамі дзейнасці ТАА «Лотас» з'яўляюцца праектаванне і ўзвядзенне будынкаў, мантаж і рамонт тэхнічных прылад, што прымяняюцца на небяспечных вытворчых аб'ектах, на якіх выкарыстоўваецца абсталяванне магістральнага трубаправоднага транспарту, здабыча пяску сілікатнага адкрытым спосабам, міжнародныя і ўнутрырэспубліканскія перавозкі аўтамабільным транспартам, выраб піламатэрыялаў, выраб мэблевай і сталярнай прадукцыі.

Заказчыкі прадпрыемства — ААТ «Мазырскі МНПЗ», РУП «Гомельтранснафта Дружба», ПУП «Захад-Транснафтапрадукт», «Белаграпрамбанк», Нацыянальны парк Прыпяцкі, Петрыкаўскае УКБ, Мазырскае УКБ, УПП «Белтрансгаз», РУП «Беларускі металургічны завод».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?