Паліцыя Бразіліі арыштавала віцэ-прэзідэнта Facebook па Лацінскай Амерыцы, аргенцінца Дыега Дзодана.

Яго абвінавачваюць у невыкананні рашэнняў суда, бо кампанія адмовілася даваць паліцыі доступ да сваіх дадзеных у рамках расследавання справы аб наркатрафіку.

У Facebook назвалі падобную меру радыкальнай і несуразмернай учынкам Дзодана.

Паводле дадзеных бразільскіх СМІ, уладам патрэбныя былі дадзеныя не сацыяльнай сеткі Facebook, а папулярнага месенджара WhatsApp, які належыць ёй і, па словах уладаў, выкарыстоўваўся для абмену інфармацыяй аб наркатрафіку.

Чатыры месяцы таму суд папрасіў кампанію раскрыць імёны двух карыстальнікаў WhatsApp. Facebook адмовіўся, што прывяло да штодзённых штрафаў, паведамляе партал O Globo.

«Кампанія Facebook заўсёды была і застаецца адкрытай для любых пытанняў, якія могуць паўстаць у бразільскіх уладаў», — гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў сацыяльнай сеткі.

У снежні суд у Бразіліі прыпыніў працу WhatsApp на 48 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?