Замежныя авіякампаніі адмянілі тры рэйсы з Мінска, запланаваныя на 2 сакавіка, — у Івана-Франкоўск (Украіна), Пекін (Кітай) і Будапешт (Венгрыя). Гэта вынікае з дадзеных раскладу вылетаў на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
У прыватнасці, 2 сакавіка адменены рэйс Z6-670 авіякампаніі Dniproavia у Івана-Франкоўск, прызначаны на 15.30.
Авіяперавозчык Air China адмяніў на 2 сакавіка рэйсы з Мінска CA-722 ў Пекін, а таксама CA-721 у Будапешт. Яны абодва былі намечаныя на 18.50.
Сайты авіякампаній пра прычыны адмены рэйсаў не паведамляюць.