Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё

Прэс-канферэнцыю прадстаўнікоў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, якая павінна была пачацца 2 сакавіка ў 12.30 у Нацыянальным прэс-цэнтры (НПЦ), нечакана адмянілі.

Мерапрыемства было анансаванае НПЦ яшчэ ў канцы мінулага тыдня з паметкай «удакладніць». Пра тое, што прэс-канферэнцыя ўсё ж пройдзе, супрацоўнікі прэс-цэнтра пацвердзілі напярэдадні вечарам.

Блізу прызначанага часу прыкладна паўтара дзесятка журналістаў сабраліся ў НПЦ, аднак прадстаўнікі Мінжылкамгаса так і не з'явіліся. Праз 15 хвілін намеснік дырэктара, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі НПЦ Аляксей Цыбулька сказаў, што арганізатары спрабуюць высветліць, што здарылася, бо яшчэ раніцай прадстаўнікі міністэрства пацвердзілі свой удзел у прэс-канферэнцыі.

Праз яшчэ некалькі хвілін Цыбулька паведаміў, што першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка прыедзе ў прэс-цэнтр праз 5-7 хвілін, ён спазняецца з-за экстраннай нарады. Аднак у 13.00 стала вядома пра адмену прэс-канферэнцыі. Паводле слоў Цыбулькі, першы намеснік міністра прынёс свае прабачэнні і заявіў, што яму трэба ехаць на іншую экстранную нараду.

Варта адзначыць, што журналісты выказалі павышаную цікавасць да прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў ЖКГ, улічваючы сітуацыю, якая склалася ў лютым вакол тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?