Акрамя таго, пракуроры просяць аштрафаваць Надзею Саўчанка на 100 тыс. расійскіх рублёў.

На пасяджэнні суда ў Расіі па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка абвінавачанне ў ходзе спрэчак папрасіла прысудзіць падсудную да 23 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта ў Twitter паведаміў адвакат Мікалай Полазаў.

«Пракурор Філіпчук запытаў Надзеі Саўчанка па сукупнасці 23 гады пазбаўлення волі», - паведаміў Полазаў.

Пракуратура просіць прызнаць Саўчанка вінаватай у забойстве і па гэтым артыкуле прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе 18 гадоў калоніі, у замаху на забойства (13 гадоў калоніі) і незаконным перасячэнні мяжы (штраф у памеры 100 расійскіх тысяч рублёў). 23 гады калоніі — гэта пакаранне па сукупнасці.

***

Надзею Саўчанка судзяць паводле абвінавачвання ў датычнасці да гібелі супрацоўнікаў ВГТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам у чэрвені 2014 года. Паводле версіі абвінавачвання, украінская вайскоўка была карэктоўшчыкам агню пры абстрэле, у выніку якога загінулі карэспандэнты.

Саўчанка настойвае на сваёй невінаватасці. Адвакаты спрабавалі даказаць у судзе, што да пачатку абстрэлу Саўчанка ўжо знаходзілася ў палоне ў сепаратыстаў у Данбасе.

Па версіі следства, Саўчанка незаконна перасякла мяжу Расіі з Украінай, пасля чаго была затрыманая. Падсудная сцвярджае, што яе пераправілі на расійскую тэрыторыю пасля таго, як захапілі ў палон пад Луганскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?