Грузавік з прадуктамі перакуліўся на трасе ў Мінскім раёне, паведамілі ў раённым аддзеле ДАІ.

Кіроўца аўтамабіля «ГАЗ» развозіў прадукты харчавання. Рухаючыся з боку Заслаўя, ён не ўлічыў стану праезнай часткі і ўмоў надвор'я, з-за чаго машыну занесла і яна перакулілася.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, хуткасць грузавіка была невысокай.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам у складаных умовах надвор'я пазбягаць рэзкіх манеўраў, зніжаць хуткасць руху і павялічваць дыстанцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?