Грузавік змяў пад сабой джып на МКАД, паведаміў інспектар ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС Дзмітрый Стрыхоўскі.

Аварыя адбылася сёння ўдзень на 36-м км Мінскай кальцавой аўтадарогі. Грузавік, які перавозіць малочную прадукцыю, зламаўся, і кіроўца спыніў яго на абочыне. У гэты час да яго на падмогу пад'ехаў яго напарнік, каб перазагрузіць тавар.

Калі кіроўца пад'ехаўшага грузавога аўтамабіля пачаў рух на задняй перадачы, машына наехала на джып «Таёта», які рухаўся ў суседняй паласе.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, іншамарка атрымала сур'ёзныя механічныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?