Памяць аб сваіх каранях і павага да культуры роднай краіны ператвараюць групу людзей у нацыю, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з калектывам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Асноўная тэма размовы была прысвечана Году культуры ў Беларусі. «Я не прытрымліваюся пазіцыі касмапаліта, такога «перакаці-поле». Чалавек павінен мець і памятаць свае карані, сваю культуру, мову, паважаць гэта. Тады мы нацыя, народ, а не проста група людзей. Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы ўдалося захаваць і развіць асноўныя дасягненні ў сферы культуры», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
0
0
0
0
0
0