Апеляцыйны суд Санкт-Пецярбурга адхіліў усе патрабаванні кампаніі Universal Music Russia па музычным кантэнце да сацыяльнай сеткі «УКантакце».

Як паведаміла прэс-служба сацсеткі, усе патрабаванні істца былі адхіленыя, суд у чарговы раз прызнаў «УКантакце» добрасумленным інфармацыйным пасярэднікам.

У 2014 годзе Sony Music Russia, Universal Music Russia і Warner Music UK падалі супраць «УКантакце» тры незалежныя пазовы ў арбітражны суд у Пецярбургу.

Яны патрабавалі абароны сваіх правоў на фанаграмы і кампенсацыі панесенай шкоды. Агульная сума патрабаванняў складала 51 млн расійскіх рублёў.

У ліпені 2015 года «УКантакце» і Sony Music Russia склалі міравую дамову, умовы якой не раскрылі.

3 сакавіка арбітражны апеляцыйны суд Санкт-Пецярбурга вернецца да скаргаў Warner Music UK і «УКантакце» на рашэнне суда першай інстанцыі ад 5 кастрычніка 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?