Урад Расіі вырашыў абавязаць расійскія кампаніі купляць электронна-вылічальныя машыны (ЭВМ) і прылады расійскай вытворчасці. Пра гэта паведамляе РІАН са спасылкай на праект пастановы.
У праекце пастановы прадугледжаны пералік прылад, сярод якіх ЭВМ, што змяшчаюць у адным або некалькіх карпусах працэсар, запамінальныя прылады, прылады ўводу і вываду даных, маніторы і праектары, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах аўтаматычнай апрацоўкі дадзеных.
Акрамя гэтага, пералік змяшчае запамінальныя прылады, блокі і прылады для ЭВМ, а таксама паслугі па вытворчасці камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання і бытавую электронную тэхніку.
Раней прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб увядзенні забароны на допуск замежнага праграмнага забеспячэння пры закупках для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб.