Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адклікаў заяўку на правядзенне 14 сакавіка ў Мінску сацыяльнага маршу. Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Заяўка на вулічную акцыю была пададзеная ў Мінгарвыканкам 29 лютага. Пры гэтым час і месца збору, а таксама маршрут шэсьця цалкам супадалі з часам і месцам правядзення маршу прадпрымальнікаў, таксама запланаванага на 14 сакавіка.

Заяўка на марш прадпрымальнікаў была раней пададзеная палітыкам Мікалаем Статкевічам і старшынёй РГА «Перспектыва» Анатолем Шумчанкам. Шэсце плануецца правесці з 13:00 да 16:00 ад Акадэміі навук па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да парку Дружбы народаў.

Анатоль Лябедзька тады тлумачыў намер правесці ініцыяваную ім акцыю адначасова з акцыяй прадпрымальнікаў неабходнасцю кансалідацыі грамадства.

Па словах Лябедзькі, зараз яго каманда сканцэнтруецца на інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку Дня волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?