Перакрыжаванае субсідаванне ў тарыфах на электраэнергію ліквідуюць у Беларусі да 2020 года. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 1 сакавіка 2016 года нумар 169, якой зацверджаны комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года з улікам уводу Беларускай АЭС, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

План вызначае асноўныя напрамкі развіцця электраэнергетыкі да 2025 года. Да іх адносяцца: рэалізацыя навукова-тэхнічнай палітыкі, удасканаленне тарыфнай палітыкі і нарматыўных прававых актаў, рэгулюючых адносіны ў электраэнергетычнай сферы, структуры кіравання энергетычнай сістэмай, знешнеэканамічнае супрацоўніцтва.

У кожным напрамку выдзелены прыярытэтныя пытанні. У прыватнасці, у галіне тэхнічнай палітыкі патрабуюць увагі пытанні, што ўплываюць на энергетычную бяспеку: збалансаванае развіццё і мадэрнізацыя генерыруючых крыніц, мадэрнізацыя сеткавай інфраструктуры.

Удасканаленне тарыфнай палітыкі ўключае распрацоўку нарматыўных прававых актаў, рэгулюючых пытанні фарміравання тарыфаў на электраэнергію па відах дзейнасці (вытворчасць, перадача, размеркаванне і продаж) на падставе раздзельнага ўліку і ў адпаведнасці з этапамі рэфармавання энергасістэмы. Адным з мерапрыемстваў плана абазначана ліквідацыя ў 2016-2020 гадах перакрыжаванага субсідавання ў тарыфах на электраэнергію з улікам плануемага росту рэальных даходаў насельніцтва і сістэмы адрасных датацый асобным катэгорыям грамадзян.

Пры ўдасканаленні нарматыўных прававых актаў ключавымі з'яўляюцца падрыхтоўка праекта закона «Аб электраэнергетыцы» і шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на інтэграцыю БелАЭС у аб'яднаную энергетычную сістэму.

Вызначэнне маркетынгавых пераваг для актыўнага ўдзелу ў міжнародных рынках павінна даць магчымасць павялічыць аб'ём экспарту электраэнергіі.

Адказваць за каардынацыю работу па выкананні плана будзе Міністэрства энергетыкі.

Мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, уласных сродкаў арганізацый - выканаўцаў комплекснага плана, а таксама іншых крыніц.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана прадстаўляць у Мінэнерга інфармацыю аб выкананні плана штогод да 15 лютага года, што ідзе за справаздачным. Мінэнерга будзе акумуліраваць гэтыя звесткі і інфармаваць Саўмін да 1 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?