Авіякампанія «Белавія» сёлета пачне прадастаўляць паслугу па бяспошлінным гандлі (duty free) на борце самалётаў, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Авіякампанія «Белавія» Ігар Чаргінец на сустрэчы з журналістамі 3 сакавіка ў Мінску з нагоды 20- годдзя заснавання кампаніі.

«Duty free будзе запушчана на бартах «Белавія» ў гэтым годзе. Рашэнне ўжо ёсць», — адзначыў Чаргінец.

Аб сваёй зацікаўленасці ва ўвядзенні на бартах самалётаў гэтай паслугі, якая магла б спрыяць павелічэнню даходаў кампаніі, у «Белавія» заяўлялі яшчэ некалькі гадоў таму. Гандаль duty free можа прыносіць дадатковы даход, што ў канчатковым выніку можа адбіцца на зніжэнні тарыфаў авіякампаніі.

Тавары, якія прадаюцца ў крамах duty free, вызваляюцца ад мытных і акцызных плацяжоў, што вядзе да істотнага зніжэння рознічных цэн. Што тычыцца авіяперавозак, то на сённяшні дзень такія крамы працуюць у нацыянальным аэрапорце Мінск. Пасажыры могуць кругласутачна зрабіць у іх пакупкі перад палётам у міжнародных зонах вылету. Рэалізацыя тавараў у крамах бяспошліннага гандлю ажыццяўляецца выключна пры наяўнасці пасадачнага талона і пашпарта, якія пацвярджаюць факт, што чалавек пакідае краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?