Авіякампанія «Белавія» спадзяецца на прыход у Беларусь нізкабюджэтнага перавозчыка з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Flydubai, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Авіякампанія «Белавія» Ігар Чаргінец на сустрэчы з журналістамі 3 сакавіка ў Мінску з нагоды 20-годдзя заснавання кампаніі.

«Мы былі ў офісе Flydubai, сустракаліся з яе прэзідэнтам, яе камерцыйным дырэктарам і запрашалі пачаць палёты ў Беларусі. Яны разглядаюць такую магчымасць. Пакуль канчатковага рашэння з іх боку няма, але мы спадзяемся», — сказаў Чаргінец.

«Наш пасол у Эміратах пастаянна сустракаецца з прадстаўнікамі авіякампаніі і вядзе перамовы», — дапоўніў ён.

Зацікаўленасць «Белавія» ў гэтым праекце заключаецца ў падвозе пасажыраў з іншых месцаў да рэйсаў Flydubai ў Мінску. Як адзначыў Чаргінец, у магчымым супрацоўніцтве з эмірацкім лаўкост-перавозчыкам ў «Белавія» «як раз знайшлі мадэль камерцыйнага ўзаемадзеяння».

«Гэта як раз да таго, што «Белавія» не пускае ў краіну лаўкосты, — пракаментаваў генеральны дырэктар беларускай кампаніі Анатоль Гусараў. — Трэба разумець, што лаўкост-авіякампаніі лічаць грошы лепш за традыцыйных авіякампаній, лепш за нас. Яны ж не займаюцца дабрачыннасцю за кошт танных білетаў. Таму, будзе для іх тут рынак, вялікая колькасць пасажыраў, якія часта лётаюць, — яны прыйдуць да нас».

Лаўкостар Flydubai з'явіўся на сусветным рынку пасажырскіх перавозак адносна нядаўна, у 2009 годзе. Галоўны хаб авіякампаніі знаходзіцца ў міжнародным аэрапорце Дубай. Маршрутная сетка гэтай арабскай авіякампаніі ўключае прыблізна 80 кірункаў. Асаблівая ўвага нададзеная краінам СНД, бо менавіта адтуль прыходзіць істотны паток турыстаў практычна круглы год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?