Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Касцёл святога ФранцішкаКсаверыя, фота radzima.org

Касцёл святога ФранцішкаКсаверыя, фота radzima.org

Малады чалавек, які ніколі не атрымліваў правоў кіроўцы, ехаў ад сваёй дзяўчыны. На вуліцы Гарнавых ён не адрэагаваў на сігнал супрацоўніка ДАІ аб спыненні. Наадварот, парушальнік павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы ад патрульнага аўтамабіля. Аднак праехаў не болей як кіламетр.

На скрыжаванні вуліц Стэфана Баторыя і Карла Маркса хлопец не ўпісаўся ў паварот. Машыну занесла і выкінула на тратуар, аўтамабіль упаў набок і стукнуўся аб парэнчы прыступак касцёла святога Францішка Ксаверыя, якія, як распавялі ў ДАІ, выратавалі яго ад перавароту.

На ліхача склалі чатыры пратаколы. Аўтамабіль жа быў дастаўлены на штрафстаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0